- Педагагiчны лайфхак

Магчымасці інтэрактыўнай панэлі

Таццяна МІЛАШ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Валеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна

 

Панарама адкрытытх вучэбных (факультатыўных) заняткаў “Да вяршынь майстэрства” з выкарыстаннем інтэрактыўнай панэлі прайшла ў Валеўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе.

  У метадычным мерапрыемстве прынялі ўдзел педагогі – майстры сваёй справы. Заняткі былі праведзены на высокім метадычным узроўні, адрозніваліся логікай пабудовы, разнастайнасцю відаў дзейнасці, багатым выхаваўчым патэнцыялам, накіраванасцю на мэту, масімальным выкарыстаннем магчымасцей інтэрактыўнай панэлі.

Настаўніца пачатковых класаў Ірына Міхайлаўна Рачко на ўроку рускага літаратурнага чытання (В.Осеева “Волшебное слово”) з дапамогай рэсурса LearningApps арганізавала дзейнасць вучняў, накіраваную на сумесны пошук вырашэння праблемных сітуацый. Выкарыстанне гэтага сэрвісу ў сетцы інтэрнэт на ўроку дазволіла зрабіць працэс работы над новым творам больш мабільным, строга дыферэнцыраваным, індывідуальным.

Урок “Ад першабытнасці да цывілізацыі” (занятак-паўтарэнне адпаведнага раздзелу па сусветнай гісторыі ў 5 класе), які правяла Тамара Мікалаеўна Сурага, быў пабудаваны на аснове работы з персанальным сайтам настаўніка, менавіта праектам “Такая далёкая першабытнасць”, які з’яўляўся пераможцам раённага этапу конкурса “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт”. Гэты праект распрацаваны з выкарыстаннем сервісаў WEB-2.0.

Адметнай рысай урока стала таксама выкарыстанне Т.М.Сурага асабістай аўтарскай методыкі “Чатыры К”, у аснове якой – ідэі японскага філосафа Хірара. Першае “К” – камунікатыўнасць; сучасны чалавек павінен умець працаваць у камандзе. Другое “К” – крытычны аналіз; сучасны чалавек павінен умець крытычна ацэньваць свае ўчынкі, свае веды ці адсутнасць іх, параўноўваць сябе з іншымі. Наступнае “К” – крэатыў; гэта значыць, быць паспяховым, умець прэзентаваць сябе і свае веды. Апошняе “К” – гэта высокія маральныя каштоўнасці: павага, узаемавыручка, давер і інш.

З выкарыстаннем праграмы Notebook Smart заняткі правялі Алена Паўлаўна Таліш (факультатыўны занятак па фізіцы па тэме “Сіла Архімеда”, 9 клас), Ганна Ігараўна Сярмяжка (урок французскай мовы “Адкрый для сябе Францыю”, 5 клас), Алена Міхайлаўна Філіповіч (урок матэматыкі па тэме “Рашэнне трыганаметрычных ураўненняў”, 10 клас), Марына Аляксандраўна Сцяпук (урок па курсу “Чалавек і свет” па тэме “Падарожжа ў свет птушак”).

Адметнай рысай факультатыўнага занятку па фізіцы была яго практыка-арыентаваная накіраванасць. Выкарыстанне інтэрактыўных мадэлей дазволіла вучням паспрабаваць свае сілы пры выкананні віртуальных лабараторных работ.

 

Сапраўдным віртуальным падарожжам па Францыі з наведваннем Дыснэйлэнда стаў для пяцікласнікаў урок французскай мовы. Вядучая тэхналогія, якая была выкарыстана на ўроку, – камунікатыўная методыка Е. .Пасава. Эфектыўнасць арганізаванай дзейнасці падцвердзілася тым, што ў выніку ўрока вучні змаглі скласці змястоўны аповед пра краіну.

Дзякуючы выкарыстанню інтэрактыўнай панэлі на ўроку матэматыкі быў ахоплены вялікі аб’ём разнастайных заданняў па рашэнні трыганаметрычных ураўненняў метадам падстаноўкі.

Самыя маленькія ўдзельнікі Панарамы адкрытых заняткаў – вучні 2 класа на “выдатна” спраўляліся з заданнямі, падрыхтаванымі настаўніцай з дапамогай такіх функцый праграмы, як “разумнае пяро” і “перамяшчэнне аб’ектаў”. Урок поўнасцю адпавядаў тэме, а само падарожжа атрымалася захапляльным і насычаным.

 

Поделиться ссылкой: