Вірусаў я не баюся

- 6:53ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Ва ўмовах сённяшняга жыцця мерапрыемствы па прафілактыцы вірусных захворванняў вельмі важныя і патрэбныя. У другім класе Клайшанскай базавай школы стала добрай традыцыяй праводзіць мерапрыемствы на тэму здароўя. Гэта спрыяе фарміраванню здаровага ладу жыцця, выхаванню цікавасці да ўдзелу ў спартыўна-масавых мерапрыемствах, умацаванню ўпэўненасці дзяцей у сваіх сілах і ведах.

Выдатна, весела і цікава ў нашым класе пад дэвізам “Беражы здароўе з малых гадоў” прайшло мерапрыемства “Вірусаў я не баюся”. У гульнявой форме была раскрытая важная думка пра тое, што здароўе залежыць ад нас саміх, што кожны павінен клапаціцца пра сваё здароўе самастойна.

На гэтым мерапрыемстве да дзяцей прыйшоў доктар Вірус-НЕ. Дзеці яму распавядалі, як яны клапоцяцца пра сваё здароўе. Разам з доктарам яны выконвалі развіваючыя, дыхальныя практыкаванні з музычным суправаджэннем. Замацавалі веды пра карысць вітамінаў і іх значэнне для здароўя чалавека, адгадалі загадкі і адказалі на пытанні, што карысна ці шкодна. Доктар Вірус-НЕ распавёў дзецям пра значэнне гігіены і фізічных практыкаванняў як спосабаў захавання здароўя, навучыў, як правільна мыць рукі, колькі разоў у дзень.

Дзеці разам з доктарам здзейснілі займальнае падарожжа па Краіне Здароўя на “паравозіку з Рамашкава”, які рабіў прыпынкі на розных станцыях: “Пазнавальная”, “Загадкавая”, “Небалейкіна”. Мерапрыемства суправаджалася відэаролікамі пра правільнае харчаванне, пра важныя правілы здаровага ладу жыцця і прафілактыку вірусных захворванняў. У завяршэнні гульнявой праграмы дзеці паглядзелі мультфільм “Смяшарыкі пра здаровы лад жыцця”.

Крысціна ІОДКА,
класны кіраўнік 2-га класа Клайшанскай базавай школы Воранаўскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.