- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Вучымся культуры маўлення

Усім нам вядомая прымаўка: “Слова – візітная картка чалавека”. Ад таго, наколькі граматна чалавек выказвае свае думкі, залежыць яго поспех не толькі ў паўсядзённых зносінах, але і ў прафесійнай дзейнасці. Асабліва актуальна дадзенае сцвярджэнне ў адносінах да мовы педагога, які працуе з дзецьмі дашкольнага ўзросту.

Калі педагогі будуць самі любіць мову і ўмець на ёй размаўляць, гэта гарантыя таго, што дзеці паспяхова авалодаюць камунікатыўнымі навыкамі на беларускай мове. З гэтай мэтай у Алекшыцкім яслях-садзе Бераставіцкага раёна створаны кансультацыйны пункт для выхавальнікаў “Вывучэнне роднай мовы”, які ўзначальвае выхавальнік дашкольнай адукацыі Н.М.Савіцкая  На пасяджэннях выхавальнікі замацоўваюць сваё веданне задач раздзела вучэбнай праграмы дашкольнага выхавання “Развіццё мовы і культура маўленчых зносін”, знаёмяцца з навінкамі метадычнай і даведачнай літаратуры, удасканальваюць сваё валоданне тымі маўленчымі навыкамі, якія потым перадаюць дзецям.

Мінулае пасяджэнне праходзіла ў форме гульні-віктарыны і было прысвечана прыродзе малой радзімы. Выхавальнікі разгадвалі крыжаванкі, складалі загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі па тэме, а таксама папоўнілі свой слоўнікавы запас.

Сумесная работа прынесла задавальненне, а само мерапрыемства было творчым, цікавым і пазнавальным.

Алена БУТКЕВІЧ,
загадчык Алекшыцкім яслямі-садам Бераставіцкага раёна

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ