- БРЭСТЧЫНА, Рэгiёны

З павагай да дзяржаўнай сімволікі

У нашай гімназіі вядзецца сістэмная работа па фарміраванні ў вучняў паважлівых адносін да дзяржаўных сімвалаў. Дзеці павінны змалку ведаць іх і разумець іх ролю ў сістэме ідэалагічных каштоўнасцей краіны.

У рамках тэматычнага тыдня “Сімвалы дзяржавы” былі праведзены заняткі “Пра што расказвае наш герб”, “Мы – грамадзяне Беларусі” і “Прывітанне, мая краіна”. Даволі цікавымі атрымаліся заняткі, прысвечаныя геральдыцы беларускай дзяржавы. Вучні ўбачылі, што дзяржаўная сімволіка акружае нас паўсюль. Так, герб Беларусі змешчаны на пашпарце, школьным атэстаце, грашовых знаках, паштовых марках, паштоўках, значках… У дзяржаўных сімвалах адлюстраваны шматвяковая гісторыя, працавітасць і жыццястойкасць беларускага народа.

На інтэрактыўных занятках, прысвечаных гісторыі і значэнню дзяржаўнай сімволікі, вучні даведаліся пра асаблівасці яе выкарыстання на ўрачыстых мерапрыемствах, сходах і лінейках з нагоды знамянальных дат і дзяржаўных святаў.

У рамках тыдня адбылася сустрэча гімназістаў з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны І. І. Курловічам, якая пакінула надзвычай цёплыя ўражанні. Такія сустрэчы дазваляюць дапоўніць веды пра ролю і значэнне дзяржаўных сімвалаў у жыцці грамадства.

Актыўнае выкарыстанне ў грамадзянска-патрыятычным выхаванні дзяржаўных атрыбутаў і сімвалаў, фарміраванне павагі да іх – неад’емная частка адукацыйнага працэсу.

Наталля АНІШЧАНКА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі Ганцавіч

Поделиться ссылкой: