Памятаем пра земляка

- 10:23МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

У вёсцы Вараніно Быхаўскага раёна размешчаны помнік маладому снайперу Герою Савецкага Саюза Феадосію Смалячкову. Гэты манумент вылучаецца не толькі сваёй формай, але і тым, што размешчаны на ажыўленай міжнароднай трасе Е-95 Санкт-Пецярбург Адэса. Вельмі часта каля яго можна ўбачыць машыны з нумарамі не толькі нашай краіны. Ды і жыхары Быхава і раёна таксама часта наведваюць гэты помнік, бо яшчэ з савецкіх часоў стала добрай традыцыяй прыязджаць сюды падчас вясельных цырымоній.

Нарадзіўся Феадосій Смалячкоў у вёсцы Падгор’е Быхаўскага раёна. Яшчэ ў школьныя гады захапіўся стральбой. І ўжо ў 16 гадоў з’ехаў у Ленінград. Калі б не вайна, Феадосій мог бы стаць добрым будаўніком, бо падчас навучання ў фабрычна-завадской школе прымаў удзел у важных будоўлях. Адначасова паступіў у снайперскую школу пры Асаавіяхіме.

Яшчэ 19 чэрвеня 1941 года ён працаваў на будоўлі муляром, а ўжо 23 чэрвеня Феадосій быў у ваенкамаце з просьбай накіраваць на фронт. Аднак яму яшчэ не споўнілася 18 гадоў, таму адмовілі. Але настойлівасць паспрыяла таму, што хлопца ўсё-такі прынялі ў армію і адправілі на фронт. Ён стаў снайперам.

Нашага земляка можна назваць заснавальнікам снайперскага руху падчас Вялікай Айчыннай вайны. Ён заўсёды быў наперадзе, не здаваўся перад цяжкасцямі. Гітлераўцы палявалі асабіста за ім. Яму шанцавала, але і шанцаванню ўласціва заканчвацца. На досвітку 15 студзеня 1942 года ён быў забіты. На той момант на яго рахунку было 125 фашыстаў. Яму спатрэбілася 126 патронаў.

Як кажуць вучні 8-га класа, з кожным годам на гісторыю іх земляка яны глядзяць усе больш свядома, разумеючы нават сэрцам, які подзвіг ён здзейсніў. Менавіта таму да помніка Феадосію Смалячкову яны прыходзяць не толькі 9 мая, але і на працягу ўсяго года, каб прыбраць снег, траву, добраўпарадкаваць помнік і, вядома, ускласці кветкі.

Напярэдадні 9 Мая мы з вучнямі таксама дапамаглі падтрымаць парадак каля помніка, усклалі кветкі. Подзвіг гэтага хлапчука і тысячы такіх жа, як і ён, не павінен быць забыты. Мы – памятаем!

Таццяна ЖЫЖЫЯН,
класны кіраўнік 8-га класа
Вараніноўскага дзіцячага сада базавай школы Быхаўскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий