- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Вясновы дзень год корміць

Народная мудрасць гаворыць: “Вясновы дзень год корміць”. Каб сабраць восенню добры ўраджай, трэба своечасова пасеяць у зямлю насенне.

 

Традыцыйна ў маі ў Хвінявіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна праходзяць працоўныя дэсанты па пасадцы агародніны на прышкольным участку. Бягучы год не стаў выключэннем. Пачатак пакладзены – прайшоў працоўны дэсант “Школьнай сталовай – свае прадукты”. У дэсанце прынялі актыўны ўдзел навучэнцы старшых класаў, педагогі, тэхнічныя работнікі. Старшакласнікі і настаўнікі выконвалі больш цяжкую і адказную працу: разраўноўвалі і размяркоўвалі месцы для пасадкі агародніны, рабілі градкі. Дзяўчаты разам з педагогамі-жанчынамі саджалі цыбулю.

Усе працавалі з агеньчыкам і запалам. Спадзяемся, што закладзены ўраджай не падвядзе нас восенню.

Жанна БУДЗЕВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Хвінявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ