- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Каб не здарылася бяды

Пажары часта ўзнікаюць з-за дзіцячых свавольстваў: дапытлівасць малых прыводзіць іх да гульняў з запалкамі, бытавымі электрапрыборамі, лёгкаўзгаральнымі матэрыяламі.

Каб у даступнай і займальнай форме фарміраваць у дзяцей усвядомленае і адказнае стаўленне да выканання правіл пажарнай бяспекі, узброіць ведамі, уменнямі і навыкамі, неабходнымі для дзеяння ў экстрэмальных сітуацыях, выхавальнікі Нягневіцкага ДЦРД Навагрудскага раёна распрацоўваюць гульнявыя дапаможнікі і дыдактычныя гульні. Дзеці з цікавасцю і дзіцячай непасрэднасцю засвойваюць неабходныя правілы, вучацца паводзіць сябе ў розных небяспечных жыццёвых сітуацыях. 

Мною быў распрацаваны дапаможнік “Пажарны чамаданчык”. Ён прыцягвае дзяцей сваёй незвычайнасцю. Яго можна ўзяць і перанесці, можна адасобіцца і гуляць аднаму, а можна і групай дзетак. На кожным малюнку ёсць кнопка-накрыўка зялёнага і чырвонага колеру. У залежнасці ад правільнасці намаляванай сітуацыі выхаванцы накручваюць накрыўку патрэбнага колеру. Дзякуючы такому дапаможніку разглядаюцца праблемныя сітуацыі, каб папярэдзіць няшчасныя выпадкі пры ўзнікненні пажару, развіваецца дробная маторыка рук, памяць, слоўнікавы запас, мысленне.

Педагогі ўпэўнены, што веданне і захаванне супрацьпажарных патрабаванняў толькі тады становяцца карыснымі ў паводзінах чалавека, калі яны прывіты з дзяцінства.

Святлана МІХАЛКЕВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Нягневіцкага ДЦРД Навагрудскага раёна

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ