Сям’я – чароўны сімвал жыцця

- 11:47ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Сям’я – адна з найважнейшых каштоўнасцей, створаных чалавецтвам на працягу тысячагоддзяў. Гэта тое, дзе кожны адчувае сябе ўпэўнена, камфортна, адчувае цеплыню, любоў і ласку родных. Сям’я дапамагае пераадолець цяжкасці і вытрымаць жыццёвыя выпрабаванні. 

15 мая ў 7 класе Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна прайшла класная гадзіна “Сям’я – чароўны сімвал жыцця”, прымеркаваная да святкавання Міжнароднага дня сям’і.

Несумненна, у чалавека павінен быць дом, і не проста дах над галавой, а месца, дзе яго любяць і чакаюць, разумеюць, прымаюць такім, які ён ёсць. Месца, дзе чалавеку цёпла і ўтульна. У ходзе правядзення класнай гадзіны сямікласнікі пабудавалі дом сваёй мары, напісаўшы на цаглінах, з якіх паняццяў складаецца сям’я.

Мудрасць, назапашаная ў народзе стагоддзямі, выяўляецца ў прыказках, прымаўках. Асабліва шмат такіх народных выслоўяў на тэму сям’і, шлюбу, узаемаадносін паміж мужам і жонкай. Тое, што праверана часам, нельга адмаўляць або забываць, а варта прыслухацца, зразумець і прымяніць у сваім жыцці. Адным з заданняў для навучэнцаў было дапоўніць прыказку і растлумачыць яе сэнс. У завяршэнні класнай гадзіны сямікласнікі прыдумалі свае сімвалы шчаслівай сям’і.

Аксана РОЎБА,
класны кіраўнік 7-га класа Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий