- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Сям’я – галоўнае ў жыцці!

Для кожнага дзіцяці сям’я іграе важную ролю ў станаўленні асобы. Для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця яна асабліва значная, бо выступае галоўным, а часам і адзіным інстытутам выхавання.

З мэтай фарміравання ў вучняў паняцця “сям’я” i павышэння ролі сямейных каштоўнасцей у Цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Вялікай Бераставіцы з 11 па 15 мая прайшоў тэматычны тыдзень, прысвечаны Міжнароднаму дню сям’і.

У класе адбылася гутарка “Мая дапамога сям’і”, падчас якой дзецям расказвалі, як стаць памочнікам для сваёй сям’і. Пры правядзенні творчай майстэрні дзеці вырабілі сваімі рукамі эмблему сям’і “Рамонак”. Яны з цікавасцю выразалі дэталі вырабу, збіралі іх у кампазіцыю, упрыгожвалі выраб элементамі з сучасных дэкаратыўных матэрыялаў.

З мэтай псіхалагічнай асветы для бацькоў быў аформлены інфармацыйны стэнд “Роля сям’і ў выхаванні дзіцяці”. А ў рамках акцыі “Сям’я – самае галоўнае!” былі распаўсюджаны буклеты па пытаннях адносін у сям’і.

Завяршыўся тэматычны тыдзень гадзінай зносін “Мая сям’я”, на якой навучэнцы склалі аповед пра сваю сям’ю па фатаграфіях з сямейнага альбома.

 Алена ІСАКАВА,
педагог-псіхолаг Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага
навучання і рэабілітацыі Вялікай Бераставіцы

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ