Тата, мама, я – гэта мая сям’я

- 11:26ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

 

У Кармянскім раённым Цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі навучаецца шасцёра дзяцей. Штогод у ЦКРНіР праходзіць свята, прысвечанае Міжнароднаму дню сям’і. Лічым яго адным з важных, паколькі менавіта з сям’і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фарміраванне яго як грамадзяніна.

Сёлета выхавальнікі цэнтра правялі акцыю “Скажы добрыя словы пра сям’ю”. У калідоры ўстановы размясцілі наглядна-інфармацыйны матэрыял пра свята, а таксама папяровыя сэрцайкі, на якіх раніцай бацькі і дзеці пакідалі свае разважанні пра тое, што значыць для іх сям’я. Згодна іх запісам, для кожнага сям’я – гэта шчасце, каханне, клопат адзін пра аднаго, падтрымка. Пасля ўсе сэрцайкі былі размешчаны на выставе.

Для выставы сем’і нашых навучэнцаў таксама загадзя падрыхтавалі творчую працу “Герб нашай сям’і”, у якой паказалі сямейныя традыцыі. А яшчэ таты і матулі прадставілі фота і міні-сачыненне на тэму “Любімая цацка майго дзіцяці”. Вельмі цікава было даведацца, чым захапляюцца нашы дзеці, як праводзяць час у хатніх абставінах. Так, для Дані Кротава любімая цацка – сцяг, для Лёшы Чубенкі – сачок для лоўлі матылькоў, а для Ані Хатыленка –лялька. Выставу дапоўнілі таксама малюнкі дзяцей на тэму “Мая сям’я”.

Вось так мы фарміруем у выхаванцаў цэнтра усвядомленае разуменне важнасці сям’і ў жыцці кожнага чалавека, узбагачаем дзіцяча-бацькоўскія адносіны вопытам сумеснай творчай дзейнасці.

Святлана ШВАЧЫЧ,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Кармянскага раённага ЦКРНіР

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий