- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Забава пра дзьмухавец

У Любчанскім ДЦРД ніколі не бывае сумна. З надыходам добрага вясновага надвор’я малыя вельмі шмат часу праводзяць на свежым паветры. Гэта пашырае кругагляд і веды дзяцей пра характэрныя асаблівасці прыроды вясной. А разнастайныя гульні, назіранні і працоўныя даручэнні забяспечваюць рухальную актыўнасць дзяцей на паветры.

Святы і забавы ў дзіцячым садзе – выдатныя падзеі ў жыцці дзяцей. Яны з’яўляюцца дзейнасным сродкам выхавання, спрыяюць усебаковаму развіццю, і ў душы кожнага абуджаюць цікавасць да навакольнага свету.

Май – гэта месяц дзьмухаўцоў. Гэта кветка адной з першых з’яўляецца вясной, нібы жоўтае сонейка ў маладой зялёнай траве. Калі ўстае сонейка, і дзьмухаўцы раскрываюцца.

І вось сёння з вялікім задавальненнем я правяла з дзецьмі незвычайную забаву “Адуванчык, дзьмухавец – кучаравы маладзец”, якая вельмі спадабалася выхаванцам.

Дзеці расказвалі вершы, спявалі песню пра гэтую цудоўную кветку, вадзілі веснавы карагод разам з “Сонейкам” і “Ластаўкай”.

Кульмінацыяй нашай незвычайнай забавы стала любімая дзіцячая гульня “Збяры букет”.

Лідзія НОВІК,
музычны кіраўнік Любчанскага ДЦРД Навагрудскага раёна

  

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ