- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Маё генеалагічнае дрэва

Каб удакладніць уяўленні пра сям’ю і пашырыць веды пра блізкіх сваякоў, выхаванцы рознаўзроставай № 2 групы вучыліся будавацьгенеалагічнае дрэва сям’і.

 З задавальненнем і энтузіязмам кожны выхаванец “вырошчваў” сваё дрэва: простым алоўкам абводзіў на лісце паперы сваю руку, ствол і галінкі дрэва, затым выразаў сваю далоньку.

Пры афармленні лісця дзеці праявілі фантазію, і яно атрымалася рознай формы. На лісточках дзеці намалявалі сваіх родных і сябе, а затым прымацавалі на сваё дрэва. На працягу выканання работ, выхаванцы расказвалі пра сваіх блізкіх, пра тых, хто праяўляе да іх сваю любоў і клопат.

Вось якія прыгожыя дрэвы атрымаліся ў нашых дзяцей!

Выконваючы аплікацыю, дзеці адчулі, якая моцная, клапатлівая і добрая іх сям’я.

Работы дзяцей размясцілі ў кутку для бацькоў. Бацькі з цікавасцю іх разглядалі: дзівіліся, смяяліся, можа нават і бянтэжыліся, але кожны для сябе разумеў, што калі ў чалавека ёсць сям’я, яе трэба шанаваць і берагчы.

Святлана МІХАЛКЕВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі Нягневіцкага ДЦРД Навагрудскага раёна

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ