- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Я расту ў сям’і

Штогод 15 мая адзначаецца Міжнародны дзень сям’і. Добрая традыцыя свята падтрымліваецца педагогамі, бацькамі і дзецьмі ў яслях-садзе № 13 Смаргоні.

У рамках свята юныя артысты падрыхтавалі песні пра сям’ю, вершы, прыпеўкі, прыгожыя танцы. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі гутарылі з дзецьмі пра каштоўнасці і традыцыі сем’яў.

Дзеці малодшага і сярэдняга дашкольнага ўзросту выраблялі віншавальныя паштоўкі з Днём сям’і, а старэйшага ўзросту – зладзілі выставу малюнкаў “Мая сям’я”, у якую ўклалі ўсю сваю любоў да родных і блізкіх.

Віктарына “Я расту ў сям’і” у старшых групах дала магчымасць дзецям расказаць пра свае сем’і, пра захапленні, сямейныя традыцыі і інтарэсы.

У кожнай сям’і павінна быць цікава. У вялізнай сям’і нашага дзіцячага сада цікава заўсёды.

Таццяна ВАСІЛЕЎСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 13 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ