Мода з другаснай сыравіны

- 8:39ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Звярнуць увагу на праблемы экалогіі і пошук іх вырашэння быў закліканы конкурс «Ператворым смецце ў прыгожыя строі». Пад такім дэвізам адбыўся модны паказ строяў з другаснай сыравіны, у якім прынялі ўдзел навучэнцы 1–11-х класаў сярэдняй школы № 8 Гродна.

 «Многае з таго, што сёння ўспрымаецца як смецце, можна разглядаць як рэсурсы», – сцвярджаюць юныя дызайнеры. Модная вопратка можа быць не толькі прыгожай, але і эканамічнай, і экалагічнай. Час не спыніць. Не спыняецца і мода. Прытрымлівацца модных тэндэнцый з кожным днём становіцца ўсё лягчэй, бо ўсё часцей на подыумах з’яўляюцца ўборы з падручных матэрыялаў.

Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі магчымасць праявіць свае творчыя здольнасці на карысць экалогіі горада і прадэманстравалі свае ўборы на подыуме школы ў рамках Тыдня экалогіі.

Падрыхтоўка да конкурсу – магчымасць не толькі праявіць фантазію, але і падараваць другое жыццё ўжо непатрэбным рэчам. Па многіх сукенках і касцюмах адразу і не скажаш, што гэта тара, упакоўка, старыя газеты. Кожны строй аўтары пастараліся прадставіць творча, ярка, з гумарам.

Удзельнікі ўявілі сабе, што сёння не 2020 год, а будучыня. На зямлі адбыліся глабальныя змены ў выніку неразумнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.

Як чалавек можа выкарыстоўваць другасную сыравіну для вырабу адзення? На першы погляд, з абсалютна непатрэбных поліэтыленавых пакетаў, абгортак ад цукерак, старых газет і часопісаў можна зрабіць сваімі рукамі тэматычныя касцюмы. Уборы з падручных сродкаў дазволілі навучэнцам прадэманстраваць сваю крэатыўнасць, свабоду творчасці і палёт бязмежнай фантазіі. Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі.

Вольга СУШКО,
настаўнiк хiмii i бiялогii СШ № 8 Гродна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий