- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Зачыняй мацней кран, каб не выцек акіян

 

Пад такім дэвізам у яслях-садзе № 37 Ліды прайшла прыродаахоўная акцыя, галоўнай мэтай якой ставілася фарміраванне асноў водазберажэння ў дзяцей і іх бацькоў.

Напярэдадні акцыі была запланавана разнастайная творчая работа. Найбольш цікавымі для дзяцей былі: конкурс малюнкаў “Дзе жывуць кроплі ў дзіцячым садзе?”, гутаркі “Навошта чалавеку вада?”, “Якія вадаёмы на нашай планеце ты ведаеш?”, фотавыстава “Як мы эканомім ваду дома” і іншыя.

 

У дзень правядзення акцыі агітгрупа са старэйшых выхаванцаў прайшла па дзіцячым садзе з агітацыяй берагчы ваду. Для сваіх малодшых сяброў яны падрыхтавалі вершы, расказалі пра неабходнасць закрываць краны і тым самым эканоміць расход вады. Звярнулі ўвагу і на тое, што вада патрэбна ўсяму жывому на планеце, і кожнае дзіця можа зберагчы хоць бы кроплю. Дзецям у падарунак пакінулі знакі “Беражыце ваду!”. А яшчэ маленькім агітатарам былі вельмі рады на кухні, у пральні і ў кабінеце медсястры.

Самыя смелыя і актыўныя працягнулі сваю агіткампанію і за тэрыторыяй дзіцячага сада. З мэтай прыцягнення ўвагі жыхароў мікрараёна да праблемы захавання водных рэсурсаў, нашы выхаванцы раздавалі буклеты “Беражыце ваду!” усім прахожым.

Вольга ВАРОШКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 37 Ліды

    

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ