Займальныя гульні

- 9:47ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Гульня – гэта не толькі крыніца станоўчых эмоцый у дзяцей, але і выдатная магчымасць дабратворна ўплываць на іх развіццё, як разумовае, так і фізічнае. Гульні ў руках умелага педагога становяцца цікавым, захапляльным, эмацыйным і творчым сродкам выхавання гарманічна развітай асобы дзіцяці.

У яслях-садзе № 3 Навагрудка рухомыя гульні з’яўляюцца асноўным сродкам фізічнага выхавання падрастаючага пакалення, але акрамя іх кіраўнік фізічнага выхавання ў сваёй працы выкарыстоўвае і такія віды гульняў, як інтэлектуальныя, настольна-друкаваныя, камп’ютарныя. На фізкультурных занятках, у вольны час ці падчас індывідуальнай працы выхаванцам прапануюцца розныя варыянты гульняў: спартыўнае даміно, лато, лабірынты, пазлы, рухома-дыдактычныя гульні (“Сакрэт”, “Зімовыя віды спорту”, “Знайдзі пару”, “Адпачывай актыўна”), настольна-друкаваныя (“Спорт зімой і летам”, “Чацвёрты лішні” і інш.). Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікае дыхальны і пальчыкавы футбол, вялікім попытам таксама карыстаюцца камп’ютарныя гульні.

Праз гульні педагог замацоўвае ў дзяцей веды, атрыманыя на тэматычных занятках па фізічным выхаванні, фарміруе ўстойлівую цікавасць да фізкультуры і спорту, развівае псіхічныя працэсы выхаванцаў.

Вольга ПУЛКО,
кіраўнік фізічнага выхавання ясляў-сада № 3 Навагрудка

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий