- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Цудоўныя ўзоры беларускага арнаменту

 

 

Дзень вышыванкі – даніна павагі да багацця старажытнай беларускай культуры і цудоўная магчымасць з маленства выхоўваць каштоўнасныя адносіны да яе.

У гэты дзень выхавальнікі Нягневіцкага ДЦРД Навагрудскага раёна арганізавалі для дзяцей разнастайныя мерапрыемствы для знаёмства са спрадвечнымі традыцыямі беларускай народнай творчасці, стварэння і захавання цудоўных узораў беларускага арнаменту, нашэння этнічнага беларускага вышытага адзення.

Выхаванцы пачулі цікавы аповед пра вышыванку, пра яе асноўныя элементы і колер.

Дзеці з цікавасцю разглядалі малюнкі і ілюстрацыі, ляльку ў нацыянальным убранні, складалі беларускія ўзоры, малявалі.

У міні-музеі ўстановы для дзяцей быў арганізаваны паказ посцілак, ручнікоў, абрусаў, сурвэтак і іншых тканых і вышываных рэчаў. Дзяўчынкі з радасцю прымяралі фартушкі і паказвалі сваё задавальненне ад незвычайнага ўбору.

Толькі так, з самага маленства неабходна далучаць дзяцей да спрадвечных каштоўнасцей, вучыць шанаваць і паважаць культуру сваіх продкаў, наша мінулае і нашу спадчыну.

Таццяна СІВАВУС,
выхавальнік Нягневіцкага ДЦРД Навагрудскага раёна

   

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий