- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

InterЛeto.net

 

Лета – любімая пара хлопчыкаў і дзяўчынак. На цэлых тры месяцы можна адкласці падручнікі і школьную форму і атрымліваць асалоду ад адпачынка, цяпла, сонца і зносінаў з сябрамі.

Але не ва ўсіх бацькоў ёсць магчымасць забяспечыць актыўны адпачынак дома. Таму Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Свіслачы стварыў модульны праект у рэжыме анлайн “InterЛeto.net”.

Кожны панядзелак у рамках модуля “Art-майстэрня” мы прапануем усім хлопчыкам і дзяўчынкам навучыцца ствараць арыгінальныя hande-made рэчы, якімі яны з задавальненнем могуць карыстацца самі або дарыць сваім сябрам.

Кожны аўторак і чацвер дзяцей запрашае Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства на свае займальныя краязнаўчыя мерапрыемствы пад назвай “З турызмам на ТЫ” і “ProСвіслач”.

Серада… А значыць, у рамках модуля “IQ-пракачка” мы прапануем падборку цікавых заданняў, якія павысяць узровень IQ і дапамогуць патрэніраваць памяць, логіку і ўвагу. Гэты дзень па-асабліваму цікавы.

Пятніца… Самы час павесяліцца! У рамках модуля Dance party можна патанцаваць разам з сябрамі. Гэта абавязкова спадабаецца ўсім, хто завітае да нас.

Хочу звярнуць увагу на тое, што ўсе заданні будуць штодня дадавацца на сайце цэнтра творчасці і ў сацыяльнай сетцы Інстаграм. Мы чакаем гасцей!

Алена НОШЧЫК,
метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Свіслачы

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ