- ГОМЕЛЬШЧЫНА, Рэгiёны

На сувязі – цэнтры творчасці Гомельшчыны

 

 

Круглы стол у рэжыме анлайн – новы фармат у дзейнасці Гомельскага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі.

Абагульніць эфектыўны вопыт дзіцячага і маладзёжнага руху, трансляваць паспяховыя напрацоўкі рэалізацыі мерапрыемстваў Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі на 2016–2020 гг. – гэтыя і іншыя задачы ставіліся арганізатарамі анлайн-мерапрыемства.

Да ўдзелу ў рабоце круглага стала далучыліся больш за 30 педагогаў –намеснікі дырэктараў, загадчыкі аддзелаў, метадысты і педагогі-арганізатары цэнтраў творчасці дзяцей і моладзі Гомельскай вобласці.

У рамках мерапрыемства загадчык аддзела па рабоце з дзіцячымі і маладзёжнымі арганізацыямі Уладзімір Александронец пазначыў канцэптуальныя і змястоўныя кампаненты дзейнасці ўстаноў дадатковай адукацыі па рэалізацыі Праграмы бесперапыннага выхавання. Далей педагогам было прапанавана разам запоўніць інтэрактыўную анлайн-карту, на якой адлюстраваны яркія і знакавыя мерапрыемствы раёнаў Гомельшчыны.

Практычны блок работы круглага стала быў прысвечаны прэзентацыі выніковых практык. Аб сваім вопыце распавялі супрацоўнікі Рэчыцкага, Мазырскага, Жлобінскага, Светлагорскага цэнтраў творчасці дзяцей і моладзі.

Да круглага стала далучыліся і эксперты. Аб актывізацыі і развіцці падлеткавага і маладзёжнага руху распавяла ўдзельнікам кансультант па пытаннях падлеткавага ўдзелу Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі Марыя Відзевіч.

Дырэктар Лабараторыі інавацыйных праектаў Віталь Нікановіч падзяліўся тым, як установы дадатковай адукацыі могуць фарміраваць у падлеткаў навыкі XXI стагоддзя.

Першы вопыт правядзення круглага стала ў рэжыме анлайн аказаўся даволі паспяховым, таму вырашана выкарыстоўваць такі фармат у прафесійных зносінах педагогаў і далей.

Наталля ЛУТЧАНКА

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ