- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Пятрэвіцкія школьнікі – за чысты вадаём

 

Паблізу нашай школы ёсць вадаём. Возера Лаўцоўскае створана рукамі чалавека гадоў 15 назад. Гэта водная акваторыя прызначана для масавага адпачынку мясцовага насельніцтва і лоўлі рыбы спрытнымі рыбакамі.

Штогод вучні Пятрэвіцкай школы займаюцца навядзеннем парадку ў прыбярэжнай зоне воднага аб’екта напярэдадні адкрыцця сезона рыбалоўства і масавага адпачынку людзей на прыродзе.

Берагі нашых рэк і азёр становяцца чысцей. Пра гэта сведчыць той факт, што з кожным годам памяншаецца аб’ём прыбранага смецця з аднаго кіламетра берагавой лініі.

    

Дарэчы, штогод наша ўстанова адукацыі актыўна прымае ўдзел у акцыі “Тыдзень лесу”. Сёлета, напрыклад, было пасаджана 12 гектараў дрэў – хвоі, бярозы, елкі.

Гэта толькі маленькая частка таго, што мы можам зрабіць для нашай зямлі, для нашых аднавяскоўцаў, для нас саміх. А калі кожны з нас прыкладзе для гэтага хоць крышачку намаганняў, магчыма, свет зменіцца.

Наталля ЮШКЕВІЧ,
бібліятэкар Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна

Фота аўтара

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ