- МАГІЛЁЎШЧЫНА, Рэгiёны

Карысная навука “Зялёнай школы”

 

 

Наша навучальная ўстанова працуе па комплексным адукацыйным праекце “Зялёныя школы”, які накіраваны на фарміраванне ў навучэнцаў адказных адносін да прыроды, павышэнне ўзроўню іх экалагічнай культуры.

У гэтым навучальным годзе ў 1 “Б” класе функцыянавалі факультатыўныя заняткі “Зялёныя школы”. Навучэнцы сумесна з педагогам прымалі актыўны ўдзел у акцыях “Пакормім птушак разам”, “Дзень птушак”, “Збяры макулатуру – захавай дрэва”, “Пасадзім дрэва разам”, працоўных аперацыях “Чысты двор” і “Кніжкіна бальніца”.

У сакавіку навучэнцы Аліса Сідарава і Анастасія Акуліч праводзілі даследаванне, падчас якога выяўлялі што змяшчае смеццевы кошык. У красавіку прайшоў урок працоўнага навучання па тэме “Забеспячэнне побыту сям’і” з выкарыстаннем інтэрнэт-сэрвісу Learningapps, на якім навучэнцы казалі пра тое, як важна берагчы ваду, электрычнасць, газ, прыдумалі спосабы напамінку пра гэта сабе і іншым.

Па выніках навучальнага года ў класе прайшло інфармацыйна-развіваючае мерапрыемства “Смецце – вартае ўвагі”. Яго мэтай было знаёмства навучэнцаў з прынцыпамі збору і ўтылізацыі бытавых адходаў. Спачатку вучні прагледзелі пазнавальны мультыплікацыйны фільм “Хлопчык і Зямля”. У мультфільме наша планета распавяла, што трэба зрабіць, каб яна не загінула. Пасля прагляду дзеці зрабілі выснову: “Калі выжыве Зямля, то выжывем мы ўсё!”

На працягу ўсяго занятка навучэнцы гулялі ў інтэрактыўныя гульні. У ходзе гульні “Размеркаванне смецця” трэба было размеркаваць малюнкі на тры групы – бытавыя адходы, другасная сыравіна і шкодныя рэчывы. Цікава прайшла гульня “Сартаванне смецця”, у якой рабяты размяркоўвалі “смецце” ў розныя кантэйнеры “Шкло”, “Папера” і “Пластык”. З заданнем усе справіліся на “выдатна”. Пасля рабяты прагледзелі першую серыю новага мультсерыяла “Каманда 99”, дзе весёлые яноты-сартавальнікі вучаць дзяцей і іх бацькоў, як правільна паступаць з тым, што многія лічаць смеццем. Задача мультфільма – з дзяцінства сфарміраваць звычкі ў абыходжанні з адходамі.

Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы паказалі творчае ўяўленне пра збор і ўтылізацыю бытавых адходаў і заклікалі ўсіх: “Пачні з сябе – толькі тады наша планета стане чысцей!”

Таццяна ЛЫБЗІКАВА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
сярэдняй школы № 2 Кіраўска імя К.П.Арлоўскага

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ