- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Яркія фарбы дзяцінства

 

Мы часта задаёмся пытаннем: “Што такое шчасце?” Але наўрад ці можна памыліцца, адказаўшы, што шчасце – гэта дзеці! Трымаючы за руку дзіця, кожны з нас адчувае сваё маленькае шчасце.

Штогод 1 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Традыцыйна ў гэта свята праводзяцца дзіцячыя культурна-забаўляльныя фестывалі і канцэрты, спаборніцтвы і конкурсы. Мэта гэтых мерапрыемстваў – прыцягнуць увагу дарослых да таго, што дзеці маюць патрэбу ў іх пастаянным клопаце і абароне, а самі дарослыя нясуць адказнасць за іх.

У рамках гэтага свята ў сярэдняй школе № 5 Смаргоні для навучэнцаў першых класаў у группе падоўжанага дня была арганізавана гульнявая праграма, якая складалася з некалькіх этапаў. Удзельнікі танцавальнага марафона “Запальвай” здзіўлялі сваім артыстызмам і разнастайнасцю рухаў. У квэст-гульні “Казачная краіна” выхаванцы паспяхова справіліся з заданнямі казачных герояў. Конкурс малюнкаў на асфальце “Яркія фарбы дзяцінства” ператварыў школьную пляцоўку ў галерэю твораў дзіцячага мастацтва. Усе малюнкі атрымаліся яркімі, цікавымі, а галоўнае – добрымі. Пасля заканчэння конкурсу навучэнцы з задавальненнем выказвалі свае меркаванні, любаваліся вынікамі сваёй творчасці.

Важна арганізаваць вольны час дзяцей так, каб іх жыццё было яркім і шчаслівым, напоўненым станоўчымі эмоцыямі, каб ў памяці заставаліся толькі радасныя і цёплыя ўспаміны.

Ю. ХАРУЖЫК,
выхавальнік сярэдняй школы № 5 Смаргоні

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ