- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Бывай, другі клас!

 

Школа – гэта не толькі ўрокі і перамены, дамашнія заданні і канікулы. Гэта нешта большае, амаль другі твой родны дом. У школе дзеці праводзяць большую частку свайго часу.

І вось ужо два гады вучні другога класа Клайшанскай базавай школы поплеч пераадольваюць першую ступень адукацыі. Першыя палачкі ў пропісі, першыя лічбы ў сшытку, першыя словы ў буквары, рашэнне прыкладаў і задач, табліца множання і дзялення. Два гады праляцелі непрыкметна, і мы развіталіся з другім класам.

А правядзенне свята развітання з кожным класам пачатковай школы стала традыцыйным ў нашым калектыве.

Свята “Бывай, другі класс!” атрымалася вясёлым і радасным, але з ноткамі смутку. Другакласнікі чыталі вершы пра школу і сяброўства, паказвалі вясёлыя сцэнкі са школьнага жыцця.

Былі на свяце і сюрпрызы. Хлопчыкі класа падзякавалі дзяўчынкам за сяброўства, за добрыя адносіны і падарылі ім кветкі. У той жа час дзяўчынкі пачаставалі хлапчукоў пірагом, які яна прыгатавалі з дапамогай старэйшых дзяўчынак.

Я як класны кіраўнік павіншавала другакласнікаў з заканчэннем другога класа. Школа чакае дзяцей пасля летніх канікулаў моцнымі, загарэлымі і поўнымі імкнення атрымліваць новыя веды ў новым статусе – трэцякласнікаў. Няхай усе іх жаданні ажыццявяцца і мары стануць рэальнасцю. А для гэтага трэба вучыцца, вучыцца, і яшчэ раз вучыцца.

Крысціна ІОДКА
класны кіраўнік 2-га класа Клайшанскай базавай школы Воранаўскага раёна

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ