- ВІЦЕБШЧЫНА, Рэгiёны

Прастора шостага школьнага дня

 

 

Сучасныя жыццёвыя рэаліі патрабуюць разглядаць шосты школьны дзень як крыніцу матывацыі далейшай вучэбнай дзейнасці дзяцей і падлеткаў, глыбокага эмацыйнага зараду, спрыяльных умоў для плённага адпачынку і карыснай занятасці дзяцей і падлеткаў.

Забеспячэнне эфектыўнай занятасці навучэнцаў у суботні дзень – неад’емная частка адукацыйнага працэсу. Менавіта таму галоўнай задачай нашай работы ў шосты школьны дзень з’яўляецца арганізацыя разнастайных відаў дзейнасці, каб кожнае дзіця мела як мага больш магчымасцей для развіцця, самасцвярджэння і самарэалізацыі з улікам яго індывідуальных і ўзроставых асаблівасцей, схільнасцей і інтарэсаў. Мы паставілі мэтай пашырыць прастору, у якой навучэнцы могуць развіваць сваю актыўнасць, дэманстраваць тыя асабістыя якасці, што часта застаюцца незапатрабаванымі ў адукацыйным працэсе.

Каб ўлічыць усе патрабаванні і стварыць умовы для якаснай арганізацыі вольнага часу дзяцей, распрацавалі мадэль работы “Тэматычныя суботы выхаднога дня”, дзе былі ўлічаны ўсе патрабаванні навучэнцаў і іх бацькоў, рэсурсы школы. Сёння можна ўпэўнена сказаць: праект удалы і перспектыўны. Вельмі цікавымі і запамінальнымі атрымаліся “Экалагічная субота”, “Турысцка-краязнаўчая субота”, “Субота карыснага адпачынку”, “Субота творчасці і захапленняў”, “Інтэлектуальна-творчая субота”, “Субота здаровага ладу жыцця”, “Грамадзянска-патрыятычная субота”, “Экалагічная субота, прысвечаная Дню Зямлі” і многія іншыя. Адметна, што ў праекце “Тэматычныя суботы выхаднога дня” структураўтваральным пачаткам выхаваўчага працэсу і моцным матыватарам да выніковай калектыўнай і індывідуальнай работы выступае свабода творчасці. Вялікая ўвага надаецца запытам дзяцей з праблемных сем’яў: мы імкнемся, каб суботні дзень у школе быў асабліва прывабным менавіта для гэтай катэгорыі школьнікаў. Праект складзены зыхоздячы з арыенціраў, пазначаных у Канцэпцыі і Праграме бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь, традыцый выхаваўчай сістэмы школы, яе інфраструктурных магчымасцей, кадравага патэнцыялу і матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Кацярына МІЛАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Арэхаўскай сярэдняй школы імя Н.Л.Касцючэнкі Ушацкага раёна

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ