Дварэцкія акцябраты

- 7:36ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Для вучняў 2-га класа Дварэцкай сярэдняй школы незабыўным і хвалюючым стаў дзень пасвячэння ў акцябраты. Цяпер яны ўжо не проста вучні, а акцябраты.

Пасвячэнне прайшло ва ўрачыстых абставінах у прысутнасці класнага кіраўніка С.Б.Гайдук і педагога-арганізатара В.А.Іванашкі. Віталь Анатольевіч павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак з уступленнем у акцябраты і ўручыў ім памяткі «Акцябронак. Правілы акцябрат», патлумачыў, хто такія акцябраты, што яны павінны рабіць, якія правілы выконваць. Таксама з гэтай выдатнай падзеяй павіншавала вучняў і класны кіраўнік, якая пажадала ім стаць сапраўднымі акцябратамі, быць гонарам бацькоў і школы.

У госці да другакласнікаў прыйшлі піянеры 5-га класа, павіншавалі іх і ўручылі акцябрацкія значкі, якія вучні будуць насіць з гонарам да ўступлення ў піянеры. Кожны новы акцябронак быў шчаслівы атрымаць свой значок. Дзеці паабяцалі, што будуць выконваць правілы акцябрат, будуць вясёлымі, дружнымі, спагадлівымі, добрымі, актыўнымі, будуць добра вучыцца і дапамагаць іншым.

Ларыса ГАНЧАР,
настаўнік пачатковых класаў Дварэцкай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий