- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Дзіцячы крэатыў для МНС

 

 

У жыцці нашых дзяцей падсцерагае мноства небяспек, і дзіця, трапляючы ў розныя сітуацыі, можа проста разгубіцца. Задача нас, дарослых, – засцерагчы і абараніць дзіця, правільна падрыхтаваць яго да сустрэчы з рознымі складанымі і небяспечнымі жыццёвымі сітуацыямі.

Ужо з малога ўзросту ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 Зэльвы педагогі ў цесным супрацоўніцтве з бацькамі вучаць дзяцей правільным паводзінам у надзвычайнай сітуацыі.

Для прыцягнення ўвагі і павышэння цікавасці бацькоў і дзяцей да пытанняў бяспекі жыццядзейнасці педагогі выкарыстоўваюць разнастайныя формы работы: тэматычныя тыдні (“Тыдзень пажарнай бяспекі”), мерапрыемствы “Дарожная азбука”, “Адзін дома” і іншыя.

Май стаў часам асаблівага крэатыву. У Зэльвенскім раёне з 11 па 29 мая праходзіў інтэрнэт-конкурс “Я б у выратавальнікі пайшоў”. Бацькі, педагогі і выхаванцы фантазіравалі і вынаходзілі новыя ўзоры адзення для выратавальнікаў і спецыяльную тэхніку для МНС, рыхтавалі прэзентацыі і відэаролікі сваіх работ у рамках конкурсу.

Галасаванне за ўдзельнікаў праходзіла на сайце раённай газеты, па найбольшай колькасці лайкаў вызначаны пераможцы. Нашы выхаванцы Арцём Ламека і Вікторыя Плаўская, а таксама іх сем’і былі адзначаны граматамі і прызамі, якія ім уручыў намеснік начальніка Зэльвенскага райаддзела МНС Сяргей Грабун і інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Максім Лавушкін.

Як выхавальнік установы і мама выхаванца Арцёма Ламекі ў адной асобе хачу адзначыць, што конкурс спрыяў прапагандзе ведаў для майго сынулі ў галіне бяспекі жыццядзейнасці, фарміраванню пазітыўнага іміджу прафесіі выратавальніка-пажарнага. Удзел у конкурсе дазволіў нашай сям’і не толькі актыўна ўключыцца ў творчы працэс стварэння цуда-тэхнікі для пажарных. Галоўнае – быў змястоўна арганізаваны сямейны вольны час, мы змаглі развіць нашы адносіны, крэатыўнае мысленне і дапамаглі сыну ў выхаванні культуры бяспекі жыццядзейнасці.

Кацярына ЛАМЕКА,
выхавальнік дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Зэльвы

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ