- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Google-праект #NOVOLeto адкрывае гарызонты

 

 

Вось і настаў самы доўгачаканы перыяд навучальнага года – летнія канікулы. Тры месяцы лета – той час, калі неабходна добра адпачыць, загартаваць свой імунітэт, знайсці новых сяброў, адкрыць у сабе новыя таленты, адным словам, гэта час для жыцця, напоўненага яркімі фарбамі.

 

Штогод педагогі ўстаноў адукацыі прыдумваюць новыя праекты летняга адпачынку. Сёлета творчая група педагогаў Навагрудскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прапаноўвае ўсім жадаючым незвычайны летні праект пад агульнай назвай “Google-праект #NOVOLeto”. У структуры праекта – 9 этапаў, кожны з якіх уяўляе сабой тэматычную дэкаду, заданні да якой распрацаваныя па схеме “Даведайся – зрабі сам – навучы другога”. Заданні даступныя для ўсіх жадаючых. Неабходна толькі зайсці па спасылцы на google-прэзентацыю і выканаць.

Так, напрыклад, на этапе эка-дэкады “Наша мэта – зялёная планета” удзельнікам прапануецца даведацца праз інтэрнэт пра асновы асобнага збору смецця, знайсці ў родным горадзе месцы, дзе размешчаны кантэйнеры для асобнага збору смецця і пазначыць іх на google-карце. Абавязковай умовай задання з’яўляецца сэлфі на тэму “Я выкідаю смецце, захоўваючы асновы асобнага збору смецця” і размяшчэнне яго на карце побач з меткай. У рамках дэкады ўдзельнікам прапануецца таксама наведаць творчую пляцоўку “Крэатыў” у цэнтры творчасці і навучыцца рабіць “шэдэўры” з паперы і пластыка, а пасля разам з класным кіраўніком ці педагогам-арганізатарам школы аформіць выставу “Шэдэўры са смецця”.

Незвычайнасць пректа ў тым, што ён адкрыты для кожнага, усе заданні выконваюцца ў сумеснай google-прэзентацыі і ўсе бачаць адно аднаго. Гэтым праект вабіць асабліва, зацікаўлівае і павышае канкурэнтнасць удзельнікаў, а значыць, кожны будзе імкнуца падысці да выканання заданняў з большай адказнасцю і крэатывам.

Па заканчэнні кожнага этапа ўдзельнікам будзе выдавацца QR-код са спасылкай на наступны этап.

Гаварыць і расказваць пра праект можна бясконца. Але лепш далучайцеся – і самі ўсё ўбачыце. Трымайце спасылку на сумесную прэзентацыю першага этапа “Google-праекта «#NOVOLeto” і будзьце з намі!

https://docs.google.com/presentation/d/1J0qZxsY0fR72q33r-YI6FWjI0sRoYAUJRX0jwn5wZdg/edit?usp=sharing

Алена МІКЛАШ,
дырэктар Навагрудскага раённага ЦТДіМ

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ