- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Мы з сабой у сэрцы пранясём

 

 

Трыццаць аднаго выпускніка гімназіі № 1 Навагрудка сабраў разам апошні школьны званок. Адзінаццаць год праляцела хутка, і ўжо дарослыя дзяўчаты і юнакі ўпэўнена глядзяць у будучыню. На іх школьных сукенках і строгіх касцюмах павязаны стужкі “Выпускнік –2020”.

З віншавальным словам да выпускнікоў звярнулася дырэктар гімназіі Святлана Іванаўна Аляхновіч. Поспехаў і ўдачы на школьных іспытах пажадалі класныя кіраўнікі Ірына Віктараўна Маціеўская і Алена Мікалаеўна Грыц. 

Завяршылася свята нетрадыцыйна. Юнакі і дзяўчаты выйшлі на гімназічную пляцоўку, каб пасадзіць алею руж і аформіць клумбу ў форме сэрца. Такую памяць пра сябе вырашылі пакінуць выпускнікі. Іх сэрца застанецца тут, у роднай гімназіі, а цудоўныя кветкі штогод будуць упрыгожваць школьную тэрыторыю, радаваць настаўнікаў і дзяцей, нагадваць пра іх выпуск.

Сярод выпускнікоў 2020 года шмат адораных і таленавітых юнакоў і дзяўчат, удзельнікаў і пераможцаў прадметных алімпіяд, творчых і спартыўных конкурсаў. Дзесяць выпускнікоў прэтэндуюць на атрыманне залатога медаля.

 

Дарагія выпускнікі! Глядзіце наперад з надзеяй, назад – з удзячнасцю, уверх – з верай, па баках – з любоўю. Памятайце, што жыццё – гэта бясцэнны дар, і яго нельга перапісаць на чыставік.

Ірына МАЦІЕЎСКАЯ,
класны кіраўнік 11 “А” класа гімназіі № 1 Навагрудка

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ