Малыя ў ролі бібліятэкараў

- 3:26ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Добрая кніга – настаўнік і сябар. Для таго каб дзіця палюбіла кнігу, бацькам і педагогам трэба прыкласці шмат намаганняў. У яслях-садзе № 14 Смаргоні прайшоў дзень бібліятэкі.

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі арганізавалі тэматычныя выставы ў міні-бібліятэках: “Казкі”, “Кніга лепшы сябар”, “Прырода роднага краю”, “Беларускія паэты і пісьменнікі”, правялі з дзецьмі гутаркі “Мая любімая казка”, “Мой любімы літаратурны герой”. Выхавальнікі арганізавалі для старшых дашкольнікаў сюжэтна-ролевую гульню “У бібліятэцы”: дзеці афармлялі чытацкія фармуляры, паказвалі і рэкамендавалі кнігі, запрашалі ў чытальную залу, каб разгледзець часопісы і газеты.

Ва ўсіх групах створаны міні-бібліятэкі, заведзены чытацкія фармуляры. Выхаванцы старшых груп яшчэ ўвосень здзейснілі экскурсію ў бібліятэку мікрараёна. А супрацоўнікі бібліятэкі – частыя госці нашага дзіцячага сада. Многія выхаванцы разам з бацькамі завялі чытацкія фармуляры. Мы ўпэўнены, што любоў, беражлівыя адносіны да кнігі застануцца з дзецьмі на працягу ўсяго жыцця.

Таццяна КАЗАК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 14 Смаргоні

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий