Першая прыступка на лесвіцы ведаў

- 3:57ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Першы год навучання завершаны для хлопчыкаў Яна Урбановіча і Івана Цікоты, вучняў 1 класа Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы Бераставіцкага раёна.

Здаецца, толькі ўчора яны нясмела пераступілі парог нашай установы і атрымалі статус “Першакласнік”. На працягу года яны старанна вучыліся, выводзілі свае першыя літары, складалі словы, рашалі задачкі. І ўжо перагорнута апошняя старонка буквара…

За гэты час у іх жыцці адбылося шмат падзей, цікавых адкрыццяў. Паспрабавалі сябе і ў даследчай дзейнасці: вырошчвалі крышталі солі і меднага купарвасу, вынікі прадэманстравалі на школьнай навукова-практычнай канферэнцыі. Актыўна прымалі ўдзел у выхаваўчых і спартыўных мерапрыемствах.

Асабліва насычанымі былі апошнія дні: хлопчыкі паспяхова напісалі першыя ў жыцці кантрольныя, прынялі ўдзел у конкурсе касцюмаў “Я б у выратавальнікі пайшоў”. Заключным этапам стала інтэлектуальная гульня “Зорны час”, у якой першакласнікі праявілі добрыя веды і эрудыцыю, паказалі ўменне працаваць разам, прымяняць набытыя веды і навыкі на практыцы.

Сёння хлапчукі – сапраўдныя вучні. Яны дастойна пераадолелі сваю першую прыступку на лесвіцы ведаў.

Марыя САРАСЕК,
класны кіраўнік 1 класа Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы Бераставіцкага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий