У дзіцячым садзе № 10 Навагрудка ўжо не першы год ёсць астравок творчасці, дзе цікава і дзецям, і дарослым, – гэта творчая майстэрня “Рознакаляровы свет”, якая разлічана на дзяцей сярэдняга і старшага дашкольнага ўзросту.
Дзеці з вялікім задавальненнем ствараюць вырабы з рознага матэрыялу. Увосень яны з цікавасцю працавалі з прыродным матэрыялам, які па магчымасці збіралі самі. Такая дзейнасць дапамагае ім развіць уяўленне, пачуццё формы і колеру, акуратнасць, працавітасць, выхоўвае любоў да прыгожага. Дзіця бліжэй знаёміцца з раслінным светам, вучыцца беражліва ставіцца да навакольнага асяроддзя, калі займаецца канструяваннем з прыродных матэрыялаў.
Асноўная мэта ў працы з дашкольнікамі – дапамагчы дзіцяці адчуць сябе творцам. А паколькі дзіця ад прыроды надзелена яркімі здольнасцямі, задача дарослых, педагогаў і бацькоў, – зацікавіць яго мастацкай дзейнасцю, абудзіць жаданне да стварэння вырабаў, развіць найважнейшыя псіхічныя працэсы, дапамагчы авалодаць простымі ручнымі аперацыямі, і, зразумела, падрыхтаваць дзіця да навучання ў школе.
Алена ШЫРАЕВА,
кіраўнік гуртка дзіцячага сада № 10 Навагрудка