- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Тыдзень піянерскага сяброўства

 

Сёлета мерапрыемства прайшло ў новым анлайн-фармаце. Дыстанцыйная пяцідзёнка “Салют, Піянерыя!” была прысвечана святкаванню Дня піянерскага сяброўства – традыцыйнага свята Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

У рамках правядзення тыдня піянеры розных пакаленняў Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна прынялі ўдзел у флэш-акцыі “А ты не забыўся?”, па ўмовах якой неабходна было на стылізаваным лагатыпе напісаць сваё імя і год, калі стаў піянерам. Мімаволі ўдзельнікі флэш-акцыі пераносіліся ў той знамянальны для кожнага дзень і ўспаміналі ў падрабязнасцях, як праводзіўся прыём у піянеры.

19 мая, у Дзень піянерскага сяброўства, піянеры не забыліся і пра ветэранаў піянерскага руху, падпісалі і адправілі ім паштоўкі, а таксама далучыліся да SMS-хвалі “З Днём піянерскага сяброўства!” у мэсэнджэры Viber.

У рамках правядзення акцыі-буккросінгу “Тры Д: друг для друга!” піянеры падзяліліся з акцябратамі лепшымі прачытанымі кнігамі пра піянерыю і сучасную моладзь.

Заключным этапам дыстанцыйнай пяцідзёнкі стаў удзел у раённай ПіянерParty “Маленькія сакрэты вялікіх піянерскіх адкрыццяў”, якая прайшла ў фармаце інтэлектуальна-забаўляльнай гульні “Хто хоча стаць піянерам?”. На працягу трох тураў, з якіх складалася гульня, піянеры адказвалі на тэматычныя пытанні, якія тычыліся гісторыі стварэння піянерскай арганізацыі, яе сімволікі, традыцый, лідараў піянерскага руху.

Напрыканцы сустрэчы піянеры арганізавалі фотасесію і тым самым далучыліся да абласнога фотапраекта “Піянерская ўсмешка”, які праходзіў на Гродзеншчыне ў рамках святкавання Дня піянерскага сяброўства.

Аксана РОЎБА,
педагог-арганізатар Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ