- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Дзень з пчолкамі

 

Дашкольнікі з вялікай цікавасцю глядзяць на навакольны свет і дапытліва стараюцца яго пазнаць і вывучыць. А дапамагаюць ім у гэтым выхавальнікі.

Аднойчы у час прагулкі ўвагу дзяцей прыцягнула гудзенне пчолак. У іх адразу ж узнікла мноства пытанняў. Разам з дзецьмі і мы вырашылі акунуцца ў пчаліную тэму і прысвяціць ёй цэлы дзень.

На працягу дня дзеці даведаліся, што пчолкі – карысныя і працавітыя насякомыя. Яны збіраюць з кветак нектар, які ператвараецца ў салодкі, смачны і карысны пачастунак – мёд. Дзеці пачулі шмат цікавага і карыснага пра жыццё пчол, паслухалі вершы, адгадалі загадкі. Даведаліся яны пра прафесію пчаляра і пра тое, што хатнім пчолам чалавек робіць спецыяльныя домікі, якія называюцца вуллі.

Педагогі разам з выхаванцамі таксама вырашылі зрабіць вулей і пасяліць там пчолак. Для гэтага быў выкарыстаны другасны матэрыял. Вось якая пчаліная сям’я пасялілася ў нас на гульнявой пляцоўцы!

Асаблівае захапленне ў дзяцей выклікала з’яўленне на ўчастку фотазоны “Вясёлая пчала”. Там дзеткі зрабілі цікавыя і яркія фотаздымкі.

Таццяна ОРСІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі Нягневіцкага ДЦРД Навагрудскага раёна

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ