- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Лета – час падарожжаў у прыроду

 

У рамках падрыхтоўкi да летняга аздараўленчага перыяду, з мэтай экалагічнай адукацыі, на тэрыторыі ясляў-сада створана экалагічная сцежка, якая выконвае пазнавальную, развіццёвую і аздараўленчую функцыю.

Экалагічная сцежка ўключае ў сябе 11 краявідных кропак, шэраг самых разнастайных аб’ектаў расліннага і жывёльнага свету, малыя архітэктурныя формы. У далейшым яе можна дапаўняць новымі аб’ектамі, найбольш прывабнымі і цікавымі з пазнавальнага пункту гледжання.

Пры выбары аб’ектаў імкнуліся да таго, каб яны былі тыповымі для мясцовай прыроды і інфармацыйна змястоўнымі, улічваліся даступнасць, эмацыйная насычанасць і інфарматыўнасць. Тэматыка экскурсій, якія праводзяцца на экалагічнай сцежцы, розная і залежыць ад мэтаў працы і ўзроставага складу дзяцей. Падчас прагулак, экскурсій па экалагічнай сцежцы дзеці гуляюць, эксперыментуюць, назіраюць, гутараць з дарослымі, адгадваюць загадкі, робяць высновы, выконваюць заданні, з радасцю дзеляцца ўражаннямі пра убачанае, выказваюць свае думкі ў выяўленчай дзейнасці. У выніку працы на экалагічнай сцежцы ў дзяцей развіваюцца памяць, гаворка, мысленне, а гэта заўсёды спрыяе таму, каб кожны дзень жыцця дзіцяці быў эмацыйным, пазнавальным і бяспечным.

Вольга ВЕСЯЛУХА,
загадчык ясляў-сада № 8 Навагрудка

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ