- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Па родных месцах – на веласіпедзе

 

У Тыдзень краязнаўства і турызма ў Вераб’евіцкім дзіцячым садзе – базавай школе быў арганізаваны велапаход па месцах баявой славы.

Вучні ўстановы адукацыі, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі аб’яднання па інтарэсах “Веласіпедны турызм”, наведалі помнік масавага знішчэння яўрэяў у вёсцы Малыя Вераб’евічы, магілу братоў-партызан Сонцавых у Мацейкавым рове каля вёскі Валосаўка, помнік на Куравіцкай гары – месца масавага растрэлу 18 тысяч мірных жыхароў і пахавання салдат 3-й, 10-й і 13-й армій Заходняга фронту, якія трапілі ў “навагрудскі кацёл”, а таксама помнік загінулым воінам Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Вялікія Вераб’евічы.

Турыстычныя паходы – добрая традыцыя нашай школы. Мы выбіраем тэматычны маршрут і адпраўляемся ў велападарожжа па родных мясцінах. Гэта спрыяе вывучэнню гісторыі і традыцый малой радзімы, а таксама далучае дзяцей да турызму і здаровага ладу жыцця.

Таццяна БОРЫС,
настаўнік гісторыі і кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Веласіпедны турызм” Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы Навагрудскага раёна

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ