- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Падзяліся цяплом сваёй душы

 

У сярэдняй групе ясляў-сада № 3 Навагрудка праходзіла акцыя “Тыдзень добрых спраў” пад дэвізам “Жыццё дадзена на добрыя справы”. Галоўная мэта акцыі – выхаванне ў дзяцей станоўчых якасцей характару, спрыянне згуртаванню калектыву, матываванасць дзяцей на здзяйсненне добрых учынкаў, добрых спраў на карысць іншых.

 

На працягу тыдня дзеці разам з выхавальнікам гутарылі і разважалі на тэмы “Што такое дабрыня?”, “Мы клапатлівыя ўнукі”, “Навучы сваё сэрца дабру”; вырашалі праблемныя сітуацыі, ацэньваючы ўчынкі герояў; слухалі добрыя песні, глядзелі мультфільмы. Асаблівую актыўнасць выхаванцы праяўлялі ў аказанні дапамогі дарослым: з трапятаннем даглядалі за пакаёвымі раслінамі, з азартам дзяжурылі па групе і наводзілі парадак на ўчастку, старанна запраўлялі ложкі і з асцярогай “лячылі” кніжкі. Удзел у тыдні добрых спраў дазволіў дзецям зразумець, што галоўнае – не гучныя словы, а рэальныя справы.

Вольга ПУЛКО,
кіраўнік фізічнага выхавання ясляў-сада № 3 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ