- Дашкольная адукацыя. Iдэi, Метадычка

Разумныя і цікавыя лічбы

 

Святлана МІХАЛКЕВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Нягневіцкага ДЦРД Навагрудскага раёна

 

Навучыцца лічыць, запомніць графічны вобраз лічбы дашкольніку не так лёгка, як нам, дарослым, здаецца. Графічны вобраз лічбы для яго – гэта складанае абстрактнае паняцце.

Вельмі часта бывае так, што дзіця выдатна лічыць ад 1 да 10, але самастойна знайсці лічбу ніяк не можа. Працэс запамінання будзе цікавейшым для дашкольніка, калі гэта рабіць у гульнявой форме. Для гэтага я выразала лічбы з падручных матэрыялаў: тафтынг, кардон, лінолеўм, наждачная папера, каляровыя губкі (мачалкі). На іх нашыла простыя і дэкаратыўныя гузічкі. Вось і атрымаліся “разумныя і цікавыя лічбы”.

“Назаві маленькія лічбы і вялікія”, “На якой лічбе фіялетавыя кветкі?”, “Палічы і пакажы”, “У якім доміку-лічбе жывуць мышкі, божыя кароўкі, пеўнікі, коцікі?”, “Назаві лічбы зялёнага колеру” і г.д. Можна прыдумаць шмат іншых пытанняў і заданняў, на якія з вялікім задавальненнем дзеці даюць адказы, гледзячы на “разумныя” лічбы і шукаючы патрэбныя.

Да таго ж, працуючы з такімі сэнсорнымі лічбамі, дзеці развіваюць тактыльныя адчуванні, дробную маторыку і гаворку.

Зрабіць такія лічбы вельмі проста, а займацца – весела і цікава.

 

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий