- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Шлях да перамогі

 

Выпускніца Гудзевіцкай сярэдняй школы Мастоўскага раёна Ангеліна Эйсмант – прызёр рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Фізічная культура і здароўе”, на заключным этапе якой дзяўчына атрымала Дыплом ІІ ступені.

Вучаніца ўпэўнена ішла да сваёй мэты. У 2019 годзе яна заваявала Дыплом ІІІ ступені на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды, у 2020 годзе – Дыплом І ступені на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па фізічнай культуры. І вось доўгачаканая перамога! Дзяўчына дасягнула сваёй мэты! Неад’емны складнік яе жыцця – спорт!

Са слоў настаўніка фізічнай культуры і здароўя Анджэя Занеўскага, Ангеліна з дзяцінства атрымлівала неверагоднае задавальненне ад заняткаў спортам. Пазней, акрамя здавальнення і фізічнага здароўя, заняткі спортам падарылі ёй шмат цікавых людзей, з якімі яна пазнаёмілася на трэніроўках і спаборніцтвах. Кожны дзень дзяўчына знаходзіла час, каб прыйсці на трэніроўку. Там адпачывала душою пасля напружанага дня, там штодзень сябе гартавала. І вынік не прымусіў доўга чакаць. Сёння Ангеліна вельмі рада перамозе.

Няма чалавека, у лёсе якога не сыграў бы пэўнай ролі настаўнік. У жыцці дзяўчынкі такім сябрам і дарадцам стаў настаўнік фізічнай культуры Анджэй Занеўскі. Ангеліна таксама марыць стаць настаўнікам фізічнай культуры і плануе паступаць у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Дзяўчына прызнаецца, што фізічная культура і здароўе – яе любімы прадмет у школе. Але яна знаходзіць час, каб і па іншых прадметах займацца паспяхова.

Ніна СЛАВУТА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Гудзевіцкай сярэдняй школы Мастоўскага раёна

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ