#Спектр#дзеці#лета

- 9:54ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Летнія канікулы заўсёды былі для дзяцей і доўгачаканым святам, і перыядам вялікіх магчымасцей. Педагогі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Спектр” Гродна пастараліся зрабіць усё магчымае, каб захаваць добрыя традыцыі арганізацыі дзіцячага вольнага часу гэтым летам.

У фармаце анлайн створана платформа для развіцця і рэалізацыі творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу дзіцяці, пашырэння яго камунікацый. З першых дзён летніх канікул рэалізуецца праект #Спектр#дзеці#лета. Шэсць тэматычных модуляў дазваляюць дзіцяці выбраць для сябе творчую пляцоўку па душы: удзел у арыгінальных відэа-майстар-класах або заняткі анлайн у аб’яднаннях па інтарэсах, а можа быць, рашэнне крыжаванак усёй сям’ёй або анлайн-пробы ў творчых прафесіях.

“Першы тыдзень лета ўжо быў шчодры на выбар. І нездарма! Бо старт задала свята да Дня абароны дзяцей, якое пачалося з відэавіншавання аніматараў цэнтра, а працягнулася яркім дваровым шоу “Прынёманская дзятва, мы рады бачыць цябе заўсёды!”.

На працягу тыдня трансляваліся майстар-класы “Ананас з фетру”, “Роспіс з лісця”, “Упрыгожванне ў японскай тэхніцы йо-йо”, прапаноўваліся пазнавальныя гульні “Мема: дзіўныя жывёлы”, “Гуляй і даведвайся”. Аматары лічбавай тэхнікі маглі ўдзельнічаць у інтэрактыўнай віктарыне “Віртуальны свет”, а будучыя фінансісты – у эканамічнай крыжаванцы.

Атмасферу віртуальнай рэальнасці можна было змяніць на інтэрактыўныя гульнявыя пляцоўкі, арганізаваныя па месцы жыхарства для жадаючых павесяліцца ў двары.

ЦТДіМ “Спектр” летам працуе разам са сваёй дзятвой пры любых умовах! Новыя старонкі кнігі захапленняў чакаюць сваіх герояў!

Алена ДУЛЕЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Спектр” Гродна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий