Спросцім будні медыкаў

- 11:18ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Ва ўмовах складанай эпідэміялагічнай сітуацыі, у якой апынуўся ўвесь свет з-за пандэміі каронавіруса, Беларускі саюз жанчын запусціў маштабную акцыю “Марафон падтрымкі”. Мэта акцыі – аказанне дапамогі медыцынскім работнікам.

Да гэтага мерапрыемства далучыліся і педагогі сярэдняй школы № 7 Смаргоні. На ахвяраваныя імі сродкі старшыня пярвічнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Ганна Гіль набыла тры электрычныя чайнікі, якія па просьбе педагогаў намеснік галоўнага ўрача па арганізацыйна-метадычнай рабоце Смаргонскай цэнтральнай раённай бальніцы Наталля Тупека перадала ў дзіцячую кансультацыю для педыятраў.

Спадзяемся, што гэты невялікі падарунак хоць крыху вырашыць бытавыя нязручнасці медыкаў, якія сёння працуюць у складаных умовах.

Марыя ГОВІЧ,
настаўнік рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 7 Смаргоні

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий