- ГОМЕЛЬШЧЫНА, Рэгiёны

Макар – ратавальнік будучыні

 

 

На Нараўляншчыне падведзены вынікі раённага этапа агляду-конкурсу “Я б у ратавальнікі пайшоў”, які праводзіўся ў рамках акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!”. Мэта конкурсу – павышэнне цікавасці бацькоў і дзяцей да пытанняў бяспекі жыццядзейнасці.

У аглядзе-конкурсе прынялі ўдзел сем’і з дзецьмі дашкольнага ўзросту з чатырох устаноў дашкольнай адукацыі. Агляд праводзіўся ў такіх намінацыях, як “Дзіцячы касцюм ратавальнікаў”, “Дзіцячая тэхніка ратавальнікаў”, “Прыз сімпатый гледачоў”.

У намінацыі “Дзіцячы касцюм ратавальнікаў” пераможцам стаў наш выхаванец Макар Усаў, які заняў першае месца ў раённым этапе конкурсу. Макар прадставіў касцюм ратавальніка з будучыні “Трансформер”.

“Прыз сімпатый гледачоў” атрымаў выхаванец другой малодшай групы Астап Літвін.

Паспяховы ўдзел выхаванцаў у раённым этапе акрыліў нас, і мы працягнулі барацьбу ў конкурсе. Касцюм ратавальніка з будучыні “Трансформер” быў прадстаўлены ў выглядзе прэзентацыі на абласны этап агляду-конкурсу. І у Макара зноў першае месца!

Наталля КОРКУЦЬ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 5 Нароўлі

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ