- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Рэцэпт звонкага лета

 

Лета – шчаслівая, бестурботная пара дзяцінства! Час гульняў, прыгод, яркіх уражанняў. Гэта той час, калі хочацца зняць назапашанае за гэты няпросты год напружанне, трохі даўжэй пабыць сярод сваіх сяброў.

15 чэрвеня для пяці выдатных дзяўчынак і хлапчукоў расчыніў свае дзверы летні аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем дзяцей “Бухта радасці”, які размяшчаецца на базе Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі. Усе ўдзельнікі “адправіліся ў падарожжа” па невядомых астравах і краінах, поўнае прыгод, выпрабаванняў і цяжкасцей.

У кожнага вострава ёсць свой сакрэт. Дзецям неабходна даследаваць гэтыя астравы і адкрыць іх сакрэты. У лагеры дзеці стануць удзельнікамі конкурсаў, спаборніцтваў, віктарын. Падарожжа скончыцца ў канцы змены, калі будуць адкрыты сакрэты ўсіх астравоў. Наша займальная і цікавая праграма знаходжання ў дзіцячым лагеры не дазволіць дзецям сумаваць і напоўніць іх жыццёвай энергіяй і здароўем.

Лілія ШУМСКАЯ,
настаўнік-дэфектолаг Дзятлаўскага раённага ЦКРНіР

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ