У горадзе мары

- 14:32ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

15 чэрвеня ў дзіцячым аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем Дружба сярэдняй школы № 5 Смаргоні стартавала змена пад назвай У горадзе мары.

Кожны дзень дзеці будуць знаходзіцца на новай “вуліцы”. У канцы кожнага дня на спецыяльных афішах будуць размяшчацца фотасправаздачы, а выхаванцы – узнагароджвацца арыгінальнымі эмблемамі за пэўныя дасягненні на працягу дня.

Першы дзень знаходжання ў лагеры прайшоў на “Вуліцы сустрэч і знаёмстваў”. Дырэктар лагера правяла інструктаж па правілах бяспечных паводзін дома, на дарозе і на вадаёмах. Выхавальнікі атрадаў правялі гутарку пра бяспечныя паводзіны ў лагеры. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульні “Давайце пазнаёмімся”. Пачалася работа над сумесным банерам-картай горада. Удзельнікі лагера аформілі куткі сваіх атрадаў, прыдумалі назвы і дэвізы. Такім чынам, у лагеры зараз ёсць атрады “Каманда ПЛЮШ” і “Вясёлыя сябры”.

Будзем адпачываць весела і бяспечна!

Ірына САЗОНАВА,
педагог-арганізатар сярэдняй школы № 5 Смаргоні

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий