- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Бяспечнае лета

 

 

Каб нагадаць дзецям пра правілы бяспечных паводзін на вуліцы і ў прыродзе ў летні перыяд, у рознаўзроставай № 2 групе Нягневіцкага ДЦРД Навагрудскага раёна прайшла гульняпадарожжа Бяспечнае лета”.

На прыпынку “Не чапай мяне!”, прайграўшы сітуацыю “Я сустрэў сабачку”, дзеці ўспомнілі правілы бяспечных паводзін пры кантактах з хатнімі жывёламі, даведаліся, што трэба быць вельмі асцярожнымі пры разглядванні і зборы раслін і ягад, асабліва незнаёмых. Гуляючы ў настольную гульню “Грыбное лато”, успомнілі пра атрутныя і ядомыя грыбы. На гэтай станцыі размаўлялі пра насякомых, якія могуць прадстаўляць небяспеку: восы, чмялі, пчолы. У дзяцей фарміраваліся ўяўленні пра правілы паводзін пры сустрэчы з імі.

На станцыі “Вуліца”, дзеці замацавалі правілы бяспечных паводзін падчас гульняў з пяском, катання на арэлях, абгаварылі месцы, небяспечныя для гульняў.

На станцыі “Святлафор”, успомнілі, якое значэнне маюць сігналы святлафора, адгадалі загадкі, склалі разразныя малюнкі, пагулялі ў гульню “Я пешаход”, успомнілі значэнне флікера.

Уяўленні дзяцей пра прадметы, якія могуць стаць прычынай пажару, правілах паводзін пры пажары замацавалі на станцыі “Пажарная бяспека”.

Прадметна-развіццёвае асяроддзе групы было папоўнена дапаможнікам “Кубікі бяспекі”, гуляючы з якімі, дзеці разглядалі праблемныя сітуацыі, развівалі памяць, слоўнікавы запас, маўленне.

Дзеці зразумелі, што прырода – гэта не толькі крыніца прыгажосці, новых адчуванняў і ўражанняў. Яна яшчэ можа ўтойваць шмат небяспек, да якіх трэба быць гатовым.

Святлана МІХАЛКЕВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі Нягневіцкага ДЦРД Навагрудскага раёна

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ