- БРЭСТЧЫНА, Рэгiёны

Карусель бяспекі

 

 

Пазнаючы свет, дзеці часта сутыкаюцца з небяспекай і нярэдка становяцца ахвярамі свайго няведання, бестурботнасці і легкадумнасці. Педагогі ясляў-сада  2 Століна ўлічваюць гэта ў сваёй рабоце і мэтанакіравана працуюць з дзецьмі па прадухіленні магчымых небяспек.

У рамках праекта “Бяспечнае лета” выхавальнікі знаёмяць дашкольнікаў з элементарнымі правіламі бяспечных паводзін у розных небяспечных сітуацыях у побыце, сярод людзей, на прыродзе, пры выкарыстанні тэхнікі. Яны развіваюць у дзяцей уменні прымяняць правілы бяспечнага абыходжання з жывёламі, выконваць правілы паводзін пешахода і пасажыра на вуліцы, прымянення медыцынскіх прэпаратаў, вады, прадуктаў харчавання.

У адзін з летніх дзён кіраўнік фізічнага выхавання Ж.У.Яснюк правяла з дашкольнікамі спартыўнае мерапрыемства “Карусель бяспекі”, падчас якога дзеці вучыліся выклікаць дапамогу па тэлефоне, карыстацца бытавой тэхнікай, правільна паводзіць сябе на вуліцы. На спартыўнай пляцоўцы выхаванцы спаборнічалі ў спрытнасці, аказвалі дапамогу адно аднаму, удзельнічалі ў віктарыне “Назаві знак” і конкурсе малюнкаў на тэму дарожнага руху.

Наталля ЛІТВІНЧУК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 2 Століна

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ