- ГОМЕЛЬШЧЫНА, Рэгiёны

Будзьце здаровыя!

 

Напэўна, на свеце няма чалавека, які б не звяртаўся па дапамогу да людзей у белых халатах. Зараз работнікі аховы здароўя па-асабліваму адчуваюць сваю неабходнасць і значнасць, ганарацца сваёй прафесіяй, сваімі поспехамі і дасягненнямі. І для многіх з нас гэта свята прыраўноўваецца да дня салідарнасці, калі кожны чалавек стараецца выказаць медыцынскім работнікам сваю пашану і павагу.

Напярэдадні Дня медыцынскага работніка ў летнім аздараўленчым лагеры “Вясёлка” сярэдняй школы № 8 Светлагорска прайшла конкурсна-гульнявая праграма “Будзьце здаровы!”, якую падрыхтавалі і правялі для малодшых дзяцей сакратар школьнай першаснай арганізацыі БРСМ Юлія Атрашонак і навучэнцы, што наведваюць школьны працоўны лагер.

У пачатку мерапрыемства старэйшыя вучні нагадалі малым пра правілы бяспечных паводзін і гігіены. Хлапчукі і дзяўчынкі пісьмова адказвалі на пытанні медыцынскай віктарыны, спрытна пераадольвалі паласу перашкод, разгадвалі крыжаванкі, накладвалі бінты і ўмела ставілі кардонныя градуснікі у вясёлых эстафетах.

Па выніках усіх конкурсаў з невялікім адрывам перамагла каманда “Вітамінка”, але прайграўшых не было, і ўсе дзеці атрымалі прызы і дыпломы, а таксама зарад добрага настрою.

У завяршэнні гульнявой праграмы навучэнцы запісалі відэа, у якім павіншавалі медыцынскіх работнікаў з прафесійным святам і пажадалі ўсім быць здаровымі.

Людміла ЯЎЗРЭЗАВА ,
педагог-арганізатар сярэдняй школы № 8 Светлогорска

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ