- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Гульня-падарожжа, ці У пошуках страчаных каштоўнасцей

 

Змена лагера “Юны следапыт” Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы Навагрудскага раёна арганізавана ў выглядзе гульні-падарожжа “У пошуку страчаных каштоўнасцей”.

Ідэя гульні – зрабіць як мага больш добрых спраў, каб вярнуць страчаныя чалавекам каштоўнасці: сям’ю, здароўе, дружбу, Радзіму. Паводле легенды, чалавечыя каштоўнаці ператварыліся ў цвёрдыя арэшкі. І толькі добрыя сэрцы і добрыя справы дапамогуць чалавецтву вярнуць страчаныя багацці.

На працягу падарожжа школьнікаў чакае калейдаскоп розных падзей. Кожны день дзеці адкрываюць па аднаму арэшку, якія змяшчаюць у сабе тую ці іншую назву чалавечых каштоўнасцей, і вырашаюць, якую карысную справу трэба зрабіць, каб гэтая каштоўнасць вярнулася да людзей.

Праграма дзённага знаходжання вучняў у лагеры насычана рознымі спартыўна-пазнавальнымі і развіваючымі мерапрыемствамі і гульнямі. Кожны дзень дзеці атрымліваюць разнастайныя і смачныя стравы. Бачыць задаволеныя твары дзетак – лепшая ўзнагарода для педагога.

Спадзяюся, што дні, праведзеныя ў летнім прышкольным лагеры, надоўга застануцца ў памяці вучняў прыемнымі ўспамінамі, а іх карысныя справы, несумненна, будуць упісаны ў гісторыю нашай школы.

Наталля СКВАРАДА,
выхавальнік школьнага аздараўленчага лагера “Юны следапыт”
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы Навагрудскага раёна

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ