- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

У ролі капітана і матроса

 

Летам дзеці больш часу праводзяць на вуліцы. У сувязі з гэтым нашымі педагогамі створаны тэматычныя пляцоўкі, якія дазваляюць максімальна насычаць пазнавальную дзейнасць дзяцей на адкрытым паветры.

Для развіцця і падтрымання ў дзяцей цікавасці да даследчай дзейнасці з гэтага года ў нашым дашкольным цэнтры пачала функцыянаваць тэматычная пляцоўка “Марскі круіз”.

Падчас гульні група выхаванцаў ператвараецца ў экіпаж падарожнікаў, дзе ў кожнага свая роля: капітан, матросы, боцман. Трохі фантазіі, і дзеці адпраўляюцца ў займальнае падарожжа на караблі па марах і акіянах, знаёмяцца з іх насельнікамі.

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі Жанна Раманаўна Кузняцова і Валянціна Напалеонаўна Казлоўская распрацавалі маршруты, якія аформілі ў выглядзе маляўнічых карт, дзе адзначаны прыпынкі. На кожным прыпынку дзеці выконваюць заданні (адгадваюць загадкі, вырашаюць задачы на логіку, збіраюць пазлы і інш.). Нашым маленькім маракам даводзіцца спрытна кіраваць караблём, каб не сутыкнуцца з айсбергам і справіцца з бурай.

Прыемна ўсведамляць, што дзецям гэта падабаецца і яны з задавальненнем прымаюць удзел у такіх тэматычных мерапрыемствах.

Таццяна ХІНЕВІЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Астраўца

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий