- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Карыснае і пазнавальнае лета дварэцкіх школьнікаў

 

Як найлепш адпачыць летам і набрацца пазітыўных эмоцый? Напрыклад, прыняўшы ўдзел у мерапрыемствах, падрыхтаваных Дварэцкім домам культуры, Дварэцкай сельскай бібліятэкай, а таксама настаўнікамі Дварэцкай сярэдняй школы. Па чацвяргах у школе працуе дзіцячая пляцоўка для вучняў 1–4 класаў.

Кожны дзень з 16:00 па 22:00 любы жадаючы можа прыйсці на школьны стадыён або спартыўную пляцоўку, узяць на вахце спартыўны інвентар і пагуляць у спартыўныя гульні.

Таксама вучні 4 і 5 класаў наведваюць аб’яднанне па інтарэсах “Юныя турысты”: робяць пешыя і велавандроўкі па наваколлі, вывучаюць гісторыю і прыроду роднага краю. На базе школы дзейнічаюць таксама цімураўскі, валанцёрскі, добраахвотніцкія атрады ў аграгарадках Дварэц і Белагурна, вёсцы Горка. Дзеці прымаюць удзел у розных акцыях: “Дарога да абеліска”, “Чысты лес” і іншых. З 8 па 12 чэрвеня ў школе працаваў атрад па рамонце асноўнага фонду школьнай бібліятэкі.

Для вучняў Дварэцкай сярэдняй школы, а таксама для вучняў з іншых школ Дзятлаўскага раёна распрацавана і рэалізоўваецца інтэлектуальная анлайн-гульня “Эрудыт”. Яна прысвечана сусветным падзеям, юбілейным датам з гісторыі і культуры Беларусі, а таксама розным незвычайным святам. Напрыклад, дзень мыльных бурбалак, альбо дзень сяброў. Ёсць вельмі шмат цікавай і пазнавальнай інфармацыі па гісторыі ўзнікнення і святкавання гэтых дат. Гульня размешчана на платформе classroom.google.com. Код курса: j5wajkl. Кожны жадаючы можа ўвайсці і прыняць удзел у гульні.

Яшчэ толькі пачатак летніх канікул, наперадзе дзяцей чакаюць цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы.

Віталь ІВАНАШКА,
педагог-арганізатар Дварэцкай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ