- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Здорава ў “Здаравячку”

 

Фарміраванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці выхаванцаў – неад’емная частка зместу выхаваўчай работы ў лагеры “Здаравячок” Казлоўшчынскай сярэдняй школы.

Для забеспячэння бяспечнага адпачынку дзяцей у перыяд эпідэміялагічнай сітуацыі з выхаванцамі лагера праводзяцца інфармацыйныя хвілінкі “Чыстыя рукі – твая абарона”, “Калі дапаможа маска”, “Каронавірус: што трэба ведаць”.

Арганізавана і мэтанакіраваная работа па фарміраванні ў дзяцей ведаў пра неабходнасць захавання мер бяспекі, па навучанні дзеянням у выпадку ўзнікнення небяспечных і надзвычайных сітуацый.

16 чэрвеня ў лагеры прайшоў Дзень бяспекі. Рабяты працавалі над стварэннем калажаў “Бяспечнае лета”, наведалі анлайн-відэасалон “Падарожнічаем дарогамі бяспекі”. У гэты дзень у гасцях у выхаванцаў лагера былі работнікі ПАВП-11 г.п. Казлоўшчына, а таксама інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння Марта Мілаш.

Ганна ШУНДРЫК,
дырэктар лагера “Здаравячок” Казлоўшчынскай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ